Робэрт Тышкевіч

Я з’яўляюся дэпутатам Сейму РП з Падляшскага ваяводства ад партыі “Грамадзянская платформа, ды намеснік старшыні Камісіі замежных справаў і старшынём Парламенцкай групы па справах Беларусі. У парламенце я таксама працую в Камісіі культуры і сродкаў інфармацыі.

ПАРЛАМЕНЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ:
Я займаюся замежнай палітыкай, пераважна ў сферы яе ўсходніх кірункаў. Мой прыярытэт - Беларусь. Я з’яўляўся польскай даверанай асобай Саюзу палякаў у Беларусі, якім кіравала Анжаліка Борыс. З 2005 году, калі мяне абралі дэпутатам, я працую на парламенцкім узроўні дзеля падтрымкі вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Я быў ініцыятарам склікання у Сейме Польшчы Парламенцкай групы па справах Беларусі, якую я ўзначальваю.

Я жыву ў Падляшскім ваяводстве – рэгіёне, што мяжуе з Беларуссю, таму ведаю, наколькі важна таксама для нас, палякаў, каб нашы суседзі жылі ў нармальнай, бяспечнай краіне. Дапамога беларусам у стварэнні падмуркаў для пабудовы дэмакратыі ды праца на карысць набліжэння гэтай краіны да Еўрапейскага Саюзу – адзін з прыярытэтаў маёй грамадскай дзейнасці. Таксама я займаюся польска-літоўскімі і польска-расійскімі адносінамі, блізкая мне і Украіна з яе праблемамі.

У Сейме я дзейнічаю таксама на карысць майго рэгіёну – Падляшскага ваяводства. Адкрыццё патэнцыялу Падляшша, рэклама гэтага рэгіёну на агульнапольскім узроўні і дапамога падляшанам у рэалізацыі вартасных праектаў –  мая самая важная місія. Я рэалізую яе ў Сейме, але таксама і па-за Сеймам, падчас дэпутацкай працы ў рэгіёне і краіне.

Зацікаўленых падрабязнай інфармацыяй, адносна маіх сеймавых заяваў, пытанняў і запытаў запрашаю на маю сеймавую інтэрнэт старонку: http://www.sejm.gov.pl/Sejm7.nsf/posel.xsp?id=407&type=A

БІЯГРАФІЯ:

Робэрт Тышкевіч – нарадзіўся 7 чэрвеня 1963 г. Палітык, дэпутат Сейму РП V i VI склікання, выдавец, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік. Выпускнік Варшаўскага Ўніверсітэту філіял у Беластоку, спецыяльнасць польская філалогія ( скончыў навучанне, не здаў магістэрскую працу). Жанаты, мае дарослага сына Міхала. Ва ўзросце 17 год распачаў апазіцыйную дзейнасць, з гэтае прычыны ён быў адлічаны з Агульнаадукацыйнага ліцэю №2 у Беластоку. Атэстат сярэдняй адукацыі атрымаў у вечаровай школе. У 1982 годзе заснаваў у Беластоку падпольную арганізацыю: Моладзевы Камітэт Грамадскай Абароны. У 1982-1989 гадах, заснавальнік, арганізатар друку, выдавец і рэдактар падпольнай газеты  „Nasz Głos”( “Наш Голас”), якая ініцыявала апазіцыйную дзейнасць беластоцкай моладзі. З 1983 году – супрацоўнік падпольнай Часовай Рэгіянальнай Камісіі прафсаюзу “Салідарнасць” у Беластоку. За апазіцыйную дзейнасць быў арыштаваны ў 1983 г., адпушчаны паводле амністыі. У 1984 г. ізноў быў арыштаваны, пасля двух тыдняў, быў выпушчаны па стане здароўя. У 1986 як студэнт беластоцкага філіялу Варшаўскага Ўніверсітэтu кіраваў апазіцыйным Рухам Салідарнасці Маладых.

У 1988-1989 гадах сябра і прэсавы сакратар легальнай Рэгіянальнай Выканаўчай Камісіі Незалежнага прафсаюзу “Салідарнасць” у Беластоку, у 1989-1990 гадах сябра прэзідыуму Управы Рэгіёну Беласток прафсаюзу “Салідарнасць”. У 1990-1992 гадах – намеснік галоўнага рэдактара выдання беластоцкай “Салідарнасці” – “Tygodnik Białostocki” (“Беластоцкі Тыднёвік”), пасля заняў пасаду галоўнага рэдактара выдання “Plus”, прысвечанага усходняй тэматыцы. У 1992 годзе заснаваў у Беластоку ўласную выдавецкую фірму і кіраваў ёю да 2007 г.

Дэпутат Сейму РП V, VI i VII склікання, клуб: Грамадзянская Платформа. У Сейме V склікання быў сябрам Камісіі культуры і сродкаў інфармацыі, Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў ды Камісіі замежных справаў. У Сейме VI склікання – намеснік старшыні Камісіі замежных справаў старшыня Парламенцкай групы па справах Беларусі (заснаванай па яго ініцыятыве), а таксама сябра Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой. У Сейме VI склікання - намеснік старшыні Камісіі замежных справаў старшыня Парламенцкай групы па справах Беларусі (заснаванай па яго ініцыятыве), сябра Камісіі культуры і сродкаў інфармацыі.

У Грамадзянскай Платформе з 2001 годu. У 2003-2006 гадах кіраваў гарадскімі структурамі партыі Грамадзянская Платформа ( ГП ) у Беластоку. У 2006-2010 гадах – старшыня Падляшскага Рэгіёну ГП РП. У 2004 годзе прывёў у палітыку праф. Барбару Кудрыцку ( цяперашні Міністр навукі і вышэйшай адукацыі) – кіраваў яе паспяховай выбарчай кампаніяй у Еўрапейскі Парламент. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам ад партыі “Грамадзянская Платформа з Падляшскага ваяводства. У Сейме V склікання быў сябрам Камісіі культуры і сродкаў інфармацыі, Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў ды Камісіі замежных справаў. У 2006 быў абраны старшынём Падляшскага Рэгіёну ГП РП, выконваў гэтую функцыю да мая 2010 году. У восень 2006 г. прывёў у палітыку праф. Тадэвуша Трускаляскага – кіраваў яго паспяховай выбарчай кампаніяй на пасаду прэзідэнта горада Беласток. Прывёў да заключэння пагаднення і трывалага супрацоўніцтва ГП і праваслаўнага асяроддзя у самакіраванні Беластоку і самакіраванні Падляшскага ваяводства 

КАНТАКТЫ:

Дэпутацкі офіс Робэрта Тышкевіча ў Беластоку

вул. Малмеда 10

15-077 Беласток

тэл., факс:  (48) 85 732-63-29

e-mail: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.

Дырэктар офісу: Пётр Cэрдыньскі

маб. тэл.: +48 661 975 460

 

Strona jest administrowana przez pracowników biura poselskiego Roberta Tyszkiewicza w Białymstoku.
Kopiowanie i wykorzystywanie informacji wymaga zgody biura poselskiego.

Copyright © 2011-2023 Biuro Poselskie Roberta Tyszkiewicza.

Projekt i realizacja copyright © 2011-2023: Piotr Robert Konopelko.